Спадчына: Сухопаль
Серада, 12 Красавік 2023 14:50
2023 г. — 120 гадоў з часу пабудовы Крыжаўзвіжанскай царквы ў в. Сухопаль (Пружанскі р-н; 1903), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Вёска Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1641 г. Жыхары ўдзельнчіалі ў падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. 14 жніўня 1680 г. каралеўскія камісары, пасланыя ў Белавежскае лясніцтва, далі дазвол на пабудову царквы на пэўным участку зямлі ў Сухопалі.
Панядзелак, 18 Верасень 2017 10:20
16 студзеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Васільевіча Люкевіча (1937–2015), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук
Віктар Васільевіч Люкевіч нарадзіўся 16 студзеня 1937 года ў вёсцы Непамацынаўка Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ужо ў тры гады маці навучыла яго дэкламаваць вершы рускіх паэтаў. Яшчэ да школы хлопчык асвоіў грамату і чытаў творы А. Пушкіна, кнігі на польскай мове, якія былі дома.